Мінэнерга сцвярджае, што не мае доўгу за расейскі газ
Беларусь ня мае доўгу перад «Газпромам» за газ. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства энергетыкі. Там падкрэсліваюць, што беларускія газазабеспячальныя арганізацыі ажыццяўляюць разлікі з беларускай «дачкой» «Газпрома» «у адпаведнасці з заключанымі дамовамі».
Таксама ў заяве адзначаецца, што цяпер «паміж суб’ектамі гаспадарання існуюць рознагалоссі па вызначэнні кошту прыроднага газу, які пастаўляецца, з улікам яго калярыйнасці». Раней 29 траўня старшыня праўлення расейскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер заявіў, што запазычанасць Беларусі за газ перад кампаніяй перавышае 165 млн даляраў і што «Газпром» гатовы пачаць перамовы аб пастаўках газу ў будучым годзе толькі пасля сплаты гэтай запазычанасці.
Беларускае Радыё Рацыя
