Мінфін не бачыць рызык для выканання бюджэту з-за ваганняў цэн на нафту
Мінфін Беларусі не бачыць рызык для выканання даходнай часткі бюджэту і знешніх абавязацельстваў з-за ваганняў цэн на нафту. Пра гэта 19 снежня журналістам заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.
Праект бюджэту Беларусі на 2019 г. разлічаны зыходзячы з кошту нафты $ 60 за бараль. На думку Максіма Ермаловіча, залішняга аптымізму ў гэтым няма. „Мы разглядалі гэтую цану, калі фармавалі бюджэт, як умерана песімістычны, – сказаў ён. – $60 за бараль – гэта цалкам камфортная цана з пункту гледжання крыніц фарміравання даходнай часткі бюджэту, нават ва ўмовах рэалізацыі падатковага манэўру ў Расійскай Федэрацыі”.
Бюджэтнае правіла, якога прытрымліваецца беларускі бок, дазваляе не ўвязваць бягучыя выдаткі бюджэту, выдаткі капітальнага характару з мэтавымі даходамі – паступлення вывазных мытных пошлін ці пошлін на нафту і нафтапрадукты. „Рызык для выканання асноўнай часткі бюджэту змяненне гэтых даходаў не стварае”, – сказаў міністр. Паводле яго слоў, нават ва ўмовах пагаршэння сітуацыі з выкананнем падатковых даходаў у частцы вывазных мытных пошлін ці пошлін на нафту і нафтапрадукты, іх будзе дастаткова для таго, каб знівеліраваць ваганні. „Для бюджэту рызыка расцэньваецца як ніжэй сярэдняга”, – рэзюмаваў ён.