Мінгандлю адпускае цэны: падаражэе ўсё
Кантроль цэн у Беларусі захаваецца толькі на сацыяльна значныя тавары. Намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас прамой лініі Белтэлерадыёкампаніі заявіла, што ў Беларусі хутка будуць кантралявацца цэны толькі на сацыяльна значныя тавары, работы і паслугі з пераліку Савета міністраў. «Цана фармуецца свабодна, але яна павінна быць абгрунтаваная», — падкрэсліла Наркевіч. Намесніца міністра таксама лічыць, што лепш было б зрабіць цэны аднолькавымі у Беларусі і іншых краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Але ёсць складанасці, у тым ліку і розная валюта. Міністэрства гандлю параўнала цэны на прадукты ў некаторых гарадах Расеі і Беларусі і зрабіла выснову, што ў Беларусі жыць танней. Хоць ёсць некаторыя прадукты, якія танней у Расейскай Федэрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svpressa.ru
