Мінімальная зарплата насельніцтва індэксавацца не будзе



Мінімальная зарплата і грашовыя даходы насельніцтва за лістапад індэксавацца не будуць, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Гэта звязана з тым, што індэкс спажывецкіх цэн за лістапад (рост да кастрычніка на 0,2%, да снежня 2018 года – на 3,3%) не перавысіў пяціпрацэнтнага парогу да студзеня 2019 года, тлумачыць Мінпрацы. У студзені–лістападзе 2019 года былі перагледжаныя грашовыя даходы, што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, якія падлягаюць індэксацыі згодна з заканадаўствам.

Мінімальная заработная плата 1 студзеня 2019 года ўстаноўленая ў 330 рублёў. У 2017 і 2018 гадах з-за нізкай інфляцыі яна ні разу не індэксавалася.

Як адзначыла Мінпрацы, насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя стратаў ад інфляцыі ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) – дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

БелаПАН