Мінімальны заробак у Беларусі – самы нізкі ў Еўропе
Яшчэ не так даўно, 10 гадоў таму, самай беднай краінай геаграфічнай Еўропы лічылася Малдова, дзе былі самыя нізкія зарплаты, піша InfoBank.
На гэтым фоне Беларусь вельмі выгадна адрознівалася ад Малдовы і Украіны стабільнасцю і больш высокімі заробкамі. І нават пасля дэвальвацыі рубля ў 2015-м даляравыя заробкі беларусаў засталіся вышэй, чым у малдаван і ўкраінцаў.
Але пасля 2015 года дынаміка даляравых заробкаў у Беларусі стала горшай, чым у Малдове і Украіне, і ў 2019 годзе розніца ў карысць Беларусі была ўжо не такая істотная. Летась даляравыя заробкі ў Беларусі наогул ўпалі, а ў Малдове і Украіне – выраслі.
Першы крок да статусу самай беднай краіны Еўропы Беларуссю зроблены: беларуская мінімальная зарплата – ужо самая маленькая ў Еўропе.
А сёлета Беларусь можа аказацца і краінай з самым нізкім у геаграфічнай Еўропе сярэднім заробкам.
Бо па гэтым паказчыку розніца з Малдовай ужо цяпер неістотная, ва Украіне ў апошнім месяцы года збіраюцца павялічыць «мінімалку» да 6.500 грыўняў, а ў Беларусі маячыць сур’ёзная дэвальвацыя нацыянальнай валюты.
Фота: zen.yandex.ru