Міністарка працы: Нехта зарабляе 300 рублёў, а нехта 4 тысячы
Пра гэта заявіла ў час прамой тэлефоннай лініі міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч, піша БелТА.
„Пытанне правільна ставіць так: зарабок трэба зарабіць, у любой галіне — прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль і гэтак далей, – сказала Ірына Касцевіч. – І мы павінны разумець, што ў залежнасці ад фінансавага стану прадпрыемства або галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека зарплата будзе рознай. Задача стаіць пра сярэднюю заработную плату па краіне ў Br 1000 у снежні. І гэта для пачатку. Але будзе дыферэнцыяцыя ў разрэзе галін і абласцей”.
Міністр адзначыла, што горад Менск, напрыклад, ужо мае сярэдні ўзровень заробку 1151 рубель (на кастрычнік гэтага года). „Але мы ж разумеем, што нехта пры гэтым мае зарплату 300 рублёў, а нехта 4 тысячы”, – склала Ірына Касцевіч.