Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзіі чарговым медцэнтрам
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзіі чарговым медцэнтрам, у якіх нібыта выявілі “парушэнні заканадаўства”.
Гэта медцэнтры “Кравіра”, “Доктар Нэма” і “ПлеядаМед”.
Адпаведную пастанову сёння, 16 лістапада, вынес Рэспубліканскі лячэбна-кантрольны савет Міністэрства. Сілу яно набудзе 28 лістапада. У згаданых медустановах выявілі парушэнні санітарных нормаў, ліцэнзійных патрабаванняў ды іншае.