Міністэрства аховы здароўя – за падвышэнне акцызаў на алкаголь
У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што Беларусі трэба падвышаць акцызы на моцны алкаголь. Дзякуючы гэтаму кроку, на думку спецыялістаў, у краіне атрымаецца скараціць спажыванне моцнага спіртнога, піша TUT.BY.
Па словах намесніка дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргея Асіпчыка, трэба змяніць суадносіны акцызаў на моцны алкаголь і піва з 1 да 1,3 да 1 да 5. Дзякуючы гэтаму, лічыць спецыяліст, людзі будуць менш піць моцнае спіртное. Для прыкладу ён прывёў сітуацыю ў Польшчы.
«У нашых суседзяў толькі 30% ад усяго аб’ёму спажывання алкагольных напояў займае моцнае спіртное – тлумачыць Сяргей Асіпчык. – А 70% – гэта піва і слабаалкагольныя напоі. Гэта размеркаванне забяспечвае напаўняльнасць бюджэту, але зніжае ўзровень ўжывання моцных алкагольных напояў». Вядома, удакладняе прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя, пры рэзкіх зменах акцызнай палітыкі ёсць негатыўныя наступствы.
«Напрыклад, калі ў Францыі акцыз падвышалі больш, чым на 30%, то зніжаліся паступлення ў бюджэт – працягвае спецыяліст. – Трэба разумець, што гэта будзе і ў нас. Таму мы плануем выходзіць з прапановай па невялікім падвышэнні. Дапусцім, 5 працэнтаў у год.
Працу над падвышэннем акцызаў Міністэрства аховы здароўя вядзе разам з Міністэрствам фінансаў. Чакаць росту варта не раней, чым праз год».
Паводле слоў спецыяліста, змена акцызнай палітыкі, абмежаванне даступнасці спіртнога дапамогуць змяніць і культуру спажывання алкаголю.
Паводле TUT.BY