Міністэрства аховы здароўя запатрабавала абмежаваць цэны на платныя медыцынскія паслугі



Міністэрства аховы здароўя даручыла падведамасным структурам «прыняць неабходныя меры па недапушчэнні  павелічэння прыросту індэкса спажывецкіх цэн больш як на 5%» на платныя медыцынскія паслугі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Адзначаецца, што магчымасць павелічэння коштаў на медыцынскія паслугі можа быць разгледжана на ўзроўні галоўных упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў, камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама, Міністэрства аховы здароўя «выключна ў рамках ліквідацыі (ці скарачэння) стратнасці  паслуг».

Афіцыйны дакумент, які змяшчае рашэнне, у рэлізе не згадваецца. Таксама няма спасылкі на які-небудзь нарматыўна-прававы акт, на аснове якога яно прынята.

Паводле звестак Белстата,  кошты на медыцынскія паслугі ў лютым у параўнанні са студзенем выраслі на 2,5%.

Беларускае Радыё Рацыя