Міністэрства гандлю ЗША ўвяло абмежаванне на экспарт у Расею і Беларусь



Міністэрства гандлю ЗША ўвяло абмежаванне на экспарт у Расею і Беларусь. Сярод забароненага для экспарту, як адзначаецца на сайце Міністэрства гандлю ЗША, — некаторыя катэгорыі радыёэлектронікі, тэлефоны, дыктафоны, мікрафоны.

У спісе больш як 1200 тавараў, якія нельга экспартаваць — будаўнічыя матэрыялы, тканіна, фарбы, пасажырскі транспарт. Адмысловы дазвол будзе патрэбны для экспарту ў Расею і Беларусь некаторых відаў медычнага абсталявання, у тым ліку артапедычнага, афтальмалагічнага і стаматалагічнага.

У сакавіку 2022 года, пасля нападу Расеі на Украіну, Міністэрства гандлю ЗША абвясціла аб увядзенні абмежаванняў на экспарт, рээкспарт і перадачу прадметаў раскошы ўсім канчатковым спажыўцам у Расейскай Федэрацыі і Беларусі, а таксама некаторым расейскім і беларускім алігархам.