Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зменіць назву



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі будзе надзелена паўнамоцтвамі па дзяржаўным рэгуляванні сферы лічбавізацыі.

Такое рашэнне прынята 14 кастрычніка па выніку даклада кіраўніку дзяржавы па асобных пытаннях развіцця краіны ў лічбавай сферы, паведаміў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын.

Пытанне аб неабходнасці стварэння дзяржрэгулятара ў сферы лічбавага развіцця краіны ўжо абмяркоўвалася раней на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, у час наведвання Лукашэнкі Парка высокіх тэхналогій у красавіку гэтага года прадстаўнікі ІТ-сектара ініцыявалі стварэнне ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі. Гэта ідэя па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі была дасканала прааналізавана.

«Прынята рашэнне рабіць гэта на базе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, перагледзеўшы пэўны функцыянал, змяніўшы назву міністэрства», – сказаў Аляксандр Турчын. У бліжэйшы час урад унясе на разгляд кіраўніка дзяржавы праекты адпаведных рашэнняў.

Пастаўлена задача ўраду і міністру вывесці работу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на якасна больш высокі ўзровень, каб яно ў цесным супрацоўніцтве працавала з прадстаўнікамі ІТ-сектара, займалася развіццём лічбавізацыі.

БелТА

Фота: zviazda.by