Міністр фінансаў Грэцыі падаў у адстаўку



B9DA06FB-B8BF-466A-AA16-8D69B8E39DA7_w640_r1_s_cx0_cy59_cw0Яніс Варуфакіс заявіў, што сыходзіць у адстаўку для палягчэння працэсу перамоваў уладаў Грэцыі з міжнароднымі крэдыторам.

Заяву пра адстаўку прыводзіць агенцтва ANA MPA.

«Пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму мне стала вядома, што ўдзельнікі Еўрагрупы і іншыя партнёры лічаць, што мая адсутнасць на перамовах дапамагла б дасягнуць пагаднення. З гэтай нагоды я сыходжу з Міністэрства фінансаў», – заявіў Яніс Варуфакіс.

5 ліпеня ў Грэцыі адбыўся рэферэндум. Жыхары краіны прагаласавалі супраць падпісання пагаднення аб выдаванні фінансавай дапамогі Грэцыі міжнароднымі крэдыторамі. Так, супраць выказаліся 61,31% грэкаў. «За» падпісанне аддалі галасы 38,69% насельніцтва краіны.

Фота АР