Мінпрацы не адмовілася ад ідэі падвысіць дапамогу па беспрацоўі
Мінпрацы не адмовілася ад ідэі падвысіць дапамогу па беспрацоўі да ўзроўня бюджэта пражытковага мінімума.
БПМ зараз скаладае крызу больш за 200 рублёў, дапамога па беспрацоўі – 27 рублёў. Канешне, гэта мала, пагаджаецца міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, але хуткага падвышэння не абяцае.
– У 2019 годзе будзе створная пры Палаце прадстаўнікоў працоўная група па ўнясенні зменаў у закон аб занятасці насельніцтва. Адзін з механізмаў мы таксама будзем прапрацоўваць – дапамога па беспрацоўі. Мы добра разумеем, што гэта дадатковыя выдаткі з бюджэту. Будзем працаваць над праектам закона. Паралельна будзем працаваць над удасканаленнем непасрэднай дапамогі па беспацоўі, мы гэта не адклалі.
У Беларусі, па ацэнках Мінпрацы, у 2018 годзе было каля 240 тысяч беспрацоўных, толькі каля 14 тысяч з іх звяртаюцца ў службу занятасці.
Беларускае Радыё Рацыя