Мінус 407 тысяч за 10 гадоў: у Беларусі скарачаецца колькасць працуючых
16 гадоў таму
За 10 гадоў у Беларусі на 407 тысяч паменела занятых у эканоміцы. Па статыстыцы на верасень іх засталося ўсяго 4 мільёны 138 тысяч.

Гэты працэс прадказальна паскараецца апошнім часам. За апошнія чатыры гады колькасць працуючых зменшылася на 192 тысячы. Гэта толькі па афіцыйных дадзеных, якія публікуе Белстат.
Колькасць працуючых скарачаецца ў выніку натуральнай смертнасці (тут „дапамог” COVID-19) і працоўнай міграцыі. Таксама адыгрывае сваю ролю старэнне насельніцтва.
Улады Беларусі ўзнялі пенсійны ўзрост на тры гады — з 55 да 58 гадоў у жанчын і з 60 да 63 гадоў у мужчын. Гэта „вярнула” ў эканоміку нейкую колькасць працуючых, але не змагло пераламіць агульную тэндэнцыю.
Беларускае Радыё Рацыя
