Місія МВФ з візітам у Беларусь
9 лістапада ў Беларусь прыедзе місія Міжнароднага валютнага фонда. Ачоліць дэлегацыю Пітэр Долман. Місія МВФ будзе знаходзіцца ў нашай краіне цягам 10 дзён. Як вядома, улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад МВФ чарговы крэдыт — тры мільярды даляраў. Аднак фонд чакае структурных рэформаў у беларускай эканоміцы, і толькі пасля гэтага можна было б весці гаворку пра крэдытаванне. У ліпені бягучага года Менск наведала місія МВФ на чале з Дэвідам Хофманам. Бакі дамовіліся пра працяг дыялогу па пытаннях, якія беларускаму боку трэба дапрацаваць, каб забяспечыць падрыхтоўку новай крэдытнай праграмы. У верасні падчас знаходжання ў Нью-Ёрку на саміце ААН Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з кіраўніцай МВФ Крысцін Лагард.
Паводле interfax.by
Фота nv-online.info
