МНС можа выдаць ліцэнзію на эксплуатацыю другога блока атамнай станцыі



Калегія Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 24 кастрычніка разгледзіць пытанне пра выдачу ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС.

Пасля гэтага камісія на чале з віцэ-прэм’ерам Пятром Пархомчыкам ацэніць аб’ект і прыме рашэнне, ці зацвярджаць акт прыёму аб’екта.

Першы блок станцыі выпрацоўвае энергію з лістапада 2020 года. На ім перыядычна праводзяць планава-папераджальны рамонт. Другі энергаблок цяпер працуе ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі, вырабляе электраэнергію з 13 траўня гэтага года. У сярэдзіне кастрычніка завяршыліся фінальныя 15-дзённыя выпрабаванні яго абсталявання, піша „Позірк”.