МНС выдала ліцэнзію на эксплуатацыю 2-га блока БелАЭС



Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) Беларусі выдала ліцэнзію на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС. Цяпер да запуску ў эксплуатацыю застаўся адзін крок – прыём энергаблока і ў цэлым АЭС урадавай камісіяй.

Сітуацыю каментуе радыяцыйны хімік і навуковы камунікатар Сяргей Бесараб:

-У прынцыпе гэта лагічны крок. Адразу ў праекце Беларускай АЭС былі запланаваныя два энергаблокі. З іншага боку, не асабліва пазітыўныя, бо два энергаблокі – вы ж павінны разумець, што гэта ўдвая болей і штатных выкідаў рэактыўных інертных газаў, у два разы большая верагоднасць інцыдэнтаў. З кропкі гледжання ролі БелАЭС у беларускай эканоміцы, то асаблівага сэнсу ў гэтым я не бачу. Таму што нягледзячы на тое, што Беларуская АЭС была пабудавана па расейскім праекце, БелАЭС прастойвала больш за 50% часу свайго існавання.

Адпаведна эксперт скептычна паставіўся да планаў рэжыму Лукашэнкі дадаць яшчэ два блокі на БелАЭС і пабудаваць яшчэ адну асобную АЭС на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Сяргея Бесараба і з адкрытых крыніц