Moody’s аб’явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях
Moody’s аб’явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва разглядае выплаты па знешнім доўгу Беларусі ў рублях як дэфолт. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва.
29 чэрвеня Мінфін Беларусі аб’явіў, што выплаты па аблігацыях Belarus-2027 былі праведзеныя ў беларускіх рублях згодна з рашэннем уладаў Беларусі. У той жа дзень рэйтынгавае агенцтва Fitch папярэдзіла, што калі плацяжы па еўрааблігацыях Belarus-27 не будуць выкананыя ў адпаведнасці з пачатковымі ўмовамі да 13 ліпеня, то гэта будзе лічыцца дэфолтам.
Беларускае Радыё Рацыя