Moody’s змяніла прагноз Беларусі са «стабільнага» на «негатыўны»



Міжнароднае агенцтва Moody’s змяніла на «негатыўны» прагноз валютных рэйтынгаў Беларусі, перадае «Интерфакс-Запад».

Агенцтва лічыць, што павысіліся рызыкі рэфінансавання запазычанасці Беларусі. Прычыны — узмацненне санкцый, абмежаваныя рэзервы Беларусі, павышаная палітычная нестабільнасць.

Рэйтынг Беларусі, як і раней, застаецца на ўзроўні B3. Агенцтва лічыць, што ў наступныя 12-18 месяцаў улады краіны дадуць рады з рэфінансаваннем знешняй запазычанасці з дапамогай уласных рэзерваў Беларусі, і фінансавай падтрымкі Расеі. Moody’s таксама прагназуе дэфіцыт беларускага бюджэту ў наступным годзе на ўзроўні 2,6%.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Mark Lennihan / AP