МПЗ: Падаходны падатак з дабрачынных збораў для медыкаў выплачваць не трэба



Падаходны падатак з пералічанай медыкам дапамогі для барацьбы з COVID-19 выплачваць не трэба, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах, каменціруючы нюансы выплаты падаходнага падатку ў розных выпадках.

Згодна з Падатковым кодэксам аб’ектам падаткаабкладання падаходным падаткам лічацца атрыманыя фізічнымі асобамі даходы. Разам з тым у МПЗ звярнулі ўвагу, што пры падаткаабкладанні ўлічваецца адзін важны момант. „А менавіта – не трэба выплачваць падаходны падатак з даходаў, якія грамадзяне атрымалі ад іншых асоб для выканання іх даручэння па ажыццяўленні якіх-небудзь разлікаў, аплаты на карысць трэціх асоб за тавары (работы, паслугі) альбо па перадачы трэцім асобам атрыманых сродкаў і выкананні абавязацельстваў. Гэта рэгламентавана падп.2.21 арт.196 Падатковага кодэкса”, – удакладнілі ў міністэрстве.

Такім чынам, у таго, хто збірае сродкі і потым накіроўвае іх на мэты, вызначаныя пры зборы, няма абавязку прадастаўляць падатковую дэкларацыю адносна сабраных сум і выплачваць падаходны падатак. „Разам з тым пры неабходнасці па запыце падатковага органа прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне сабраных сродкаў”, – звярнулі ўвагу ў МПЗ.

Калі сабраныя сродкі выкарыстоўваліся на іншыя мэты, у тым ліку на ўласныя патрэбы, тады давядзецца прадставіць падатковую дэкларацыю і выплаціць падаходны падатак.

„Даходы канчатковых атрымальнікаў дапамогі – фізічных асоб у памеры кошту сродкаў індывідуальнай аховы, антысептычных лекавых сродкаў і дэзынфіцыруючых сродкаў, харчавання, набытых за кошт сабраных сродкаў і атрыманых у сувязі з правядзеннем санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, не абкладаюцца падаходным падаткам”, – дадалі ў МПЗ.

belta.by