МТС 1 лістапада падвысіць тарыфы на асноўныя паслугі



Аператар „МТС” 1 лістапада падвысіць тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 4% да роўню наяўных тарыфаў.

Як растлумачылі ў прэс-службе аператара, падвышэнне абумоўленае развіццём інфраструктуры, у прыватнасці планамі па актыўным пашырэнні сеткі 4G як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў.

Змена кошту тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб на асноўныя паслугі МТС — абаненцкую плату па тарыфных планах, галасавыя выклікі, мабільную перадачу даных і іншае — ажыццяўляецца ў межах, устаноўленых рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, падкрэслілі ў кампаніі.

Змена тарыфаў на паслугі фіксаванага інтэрнэту, паслугі сувязі ў роўмінгу і іншыя дадатковыя паслугі можа быць праведзеная ў іншым памеры.

Разам з гэтым МТС з лістапада зніжае тарыфы на галасавы роўмінг у Расеі. Зменіцца кошт уваходных і выходных выклікаў. Змена тарыфаў адбываецца ў межах дарожнай карты па рэалізацыі рэзалюцыі аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Кошт уваходных тэлефанаванняў падчас знаходжання абанента МТС на тэрыторыі Расеі складзе 0,11 рубля за хвіліну.

Кошт выходных выклікаў у Беларусь пры знаходжанні ў роўмінгу ў Расеі складзе 0,22 рубля за хвіліну, а выходных выклікаў на тэрыторыі краіны знаходжання — 0,55 рубля за хвіліну.

Зніжэнне кошту тэлефанаванняў будзе распаўсюджвацца на ўсіх абанентаў МТС незалежна ад тарыфнага плана і сеткі расейскага аператара, у якой будзе зарэгістраваная мабільнае прылада.

Пераход на новыя тарыфы галасавога роўмінгу адбудзецца аўтаматычна 1 лістапада 2020 года.

Цэны на SMS і інтэрнэт-трафік застануцца без змен. Разам з тым з гэтай даты абанентам МТС на тэрыторыі Расеі стане даступная паслуга „1 ГБ за мяжой”, якая прадугледжвае 1 ГБ інтэрнэт-трафіку на сем дзён. Кошт паслугі — 15 рублёў.

Беларуска-расейскае СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы” — найбуйнейшы па колькасці абанентаў аператар у Беларусі (больш за 5,5 млн карыстальнікаў).

БелаПАН