МТС без папярэджання падвысіў кошты на мабільны інтэрнэт
У красавіку кошты прынцыпа тарыфікацыі „Адкрыты інтэрнэт” ад мабільнага аператара МТС падвысіліся. Праўда, пра новыя цэны абаненты даведаліся толькі ў канцы месяца.
„Адкрыты інтэрнэт” – інтэрвальны прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэта, у якім абаненты плацяць ў канцы месяца за той трафік, які ўжо выкарысталі. Гэты прынцып дзеіць на бальшыні масавых тарыфных планаў з кастрычніка 2016 году.
У гэтым красавіку мабільны трафік стаў даражэйшым на 6,6-9%. Новыя кошты апублікаваныя на афіцыйным сайце аператара.
Беларускае Радыё Рацыя
