МТЗ адкрывае свой філіял у Саколцы
Менскі трактарны завод уваходзіць у васьмёрку буйнейшых сусветных вытворцаў трактароў. МТЗ экспартуе сваю прадукцыю больш як у 60 краінаў. У Польшчы прадпрыемства адкрывае філіял у Саколцы – гарадку пры польска-беларускай мяжы.
Як падкрэслівае старшыня ўпраўлення МТЗ Аляксандр Кабзараў, Саколка з’яўлялася найлепшым месцам на адкрыццё новай пляцоўкі.
– Саколка мае добрае і зручнае размяшчэнне. Мы тут маем нядрэнную базу, склад для продажу па ўсёй тэрыторыі Польшчы. Ужо прывезлі першыя трактары. 50 першых трактароў ужо прадалі ў Польшчы.
Па словах Аляксандра Кабзарава, беларускія трактары цэняць за іх надзейнасць, прастату ў абслугоўванні і прымальную цану.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота beltrakt.ru