МТЗ гатовы плаціць сваім работнікам 500 рублёў за кожнага новага супрацоўніка
Менскі трактарны завод у сваім тэлеграм-канале размясціў прапанову, адрасаваную работнікам. Ім абяцаюць заплаціць 500 рублёў, калі яны прывядуць на прадпрыемства новых супрацоўнікаў.
-
Фота: 1prof.by
Прапанова будзе дзейнічаць з 1 снежня. Яно датычыцца шэрагу спецыяльнасцяў, такіх як кіроўца-выпрабавальнік, каваль-штампоўшчык, наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў, слесар-інструментальшчык.Агаворваецца, што новыя работнікі павінны мець разрад, не ніжэйшы за трэці.
Колькасць занятых у беларускай эканоміцы стабільна зніжаецца цягам апошніх трох гадоў. У апытаннях кіраўнікоў малога і сярэдняга бізнесу ў апошнія месяцы на першае месца сярод бар’ераў, якія перашкаджаюць развіццю, выйшла няхватка рабочай сілы.
Беларускае Радыё Рацыя
