МТЗ паставіць на зборачную вытворчасць у Егіпет 1,5 тыс. трактаракамплектаў
Менскі трактарны завод у 2017 годзе паставіць на зборачную вытворчасць у Александрыю (Егіпет) 1,5 тыс. трактаракамплектаў. Аб гэтым паведаміў журналістам гендырэктар ААТ „МТЗ” Фёдар Дамаценка ў час беларуска-егіпецкага дзелавога форуму, – перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„Будзем падпісваць кантракт на 1,5 тыс. трактаракамплектаў. Па наменклатуры будзе дадатковае ўзгадненне”, – сказаў Фёдар Дамаценка.
Паводле яго слоў, мінімальная сума кантракта ацэньваецца ў памеры $20 млн. Тэхніка для далейшай зборкі паступіць на вытворчасць, што нядаўна адкрылася ў Александрыі.
