МТЗ запускае вытворчасць трактароў на газе ў Татарстане
17 гадоў таму
Да канца 2024 года ў Татарстане плануецца выпусціць 200 трактароў на газаматорным паліве. Вытворчасць будзе ў Елабузе на магутнасцях „ТПК МТЗ-Татарстан”, паведамляе Мінскі трактарны завод.
Серыйную вытворчасць запусцяць адразу пасля выпрабаванняў, а таксама пасля таго, як атрымаюць сертыфікат адпаведнасці на газавы рухавік вытворчасці Мінскага маторнага завода.
Тым часам у Башкартастане плануюць наладзіць зборачную вытворчасць міні-трактароў BELARUS.