МУС: Больш за 95% кантрафактнага алкаголю паступае ў Беларусь з Расеі



У Беларусі сёлета канфіскавана 98 тысяч літраў фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі і прадукцыі з утрыманнем спірту, паведамляе прэс-служба МУС.

Больш за 95% кантрафактнага алкаголю паступае ў Беларусь з Расеі.

„Часта незаконны абарот „шэрага” хмелю выяўляюць і спыняюць міліцыянеры падчас аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў. Аднак інфармацыю аб асобах, якія маюць дачыненне да падпольнага алкабізнесу, рэгулярна паведамляюць і добрасумленныя грамадзяне”, — адзначае прэс-служба.

У МУС падкрэсліваюць, што ўжыванне фальсіфікаванага алкаголю нярэдка прыводзіць да атручэння ці абвастрэння захворванняў аж да смяротнага зыходу.

belapan.by