МВФ адкрые спецыяльны рахунак для фінансавай дапамогі Украіне
Міжнародны валютны фонд адобрыў адкрыццё спецыяльнага рахунку для фінансавай дапамогі Украіне. З дапамогай гэтага інструмента краіны-донары змогуць накіроўваць „гранты і пазыкі на задавальненне плацежнага балансу і бюджэтных патрэбаў Украіны, а таксама на дапамогу ў стабілізацыі яе эканомікі”.
У прэс-рэлізе МВФ гаворыцца, што ўрад Канады прапанаваў вылучыць Украіне са свайго федэральнага бюджэту да аднаго мільярда канадскіх даляраў праз спецрахунак фонду.
Пасля абстрэлу вакзала ў Краматорску Францыя гатова адмовіцца ад імпарту расейскай нафты, – паведамляе CNN.
У Кіеве тым часам пачалася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з федэральным канцлерам Аўстрыі Карлам Негамерам.
Беларускае Радыё Рацыя