МВФ пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі
У красавіцкім прагнозе сусветнай эканомікі Міжнароднага валютнага фонду гаворыцца, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіцца ў бягучым годзе амаль на 3%. А беспрацоўе эксперты прагназуюць сёлета да 2%. Як кажа незалежны эканаміст Леанід Заіка, насамрэч, праблема беспрацоўя ў Беларусі больш маштабная:
– У Беларусі рэальнае беспрацоўе складзе 12-15 %. Проста яно будзе скрытае.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, беспрацоўе ў краіне ў мінулым годзе складала толькі 1%. Што тычыцца экспарту, то ўжо зараз ён пайшоў на мінус 20%. Таму эканаміст насьцярожана ставіцца да прагнозаў міжнародных экспертаў.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя