Мясніковіч прапануе “разняволіць дзелавую ініцыятыву”



Міхаіл Мясніковіч выступіў з прапановай “разняволіць дзелавую ініцыятыву”. На думку старшыні Савета Рэспублікі, гэта дапаможа выправіць няпростую сітуацыю ў беларускай эканоміцы. Прапануецца вызваліць на два гады новыя малыя і сярэднія прадпрыемствы ад падаткаў, акрамя абавязковых страхавых плацяжоў. Прапанову каментуе незалежны эканаміст Леў Марголін:

Гэта крок у правільным кірунку. Але калі гэта будзе асобны крок, несістэмны, без усіх іншых рэформаў, якіх патрабуе эканоміка, я думаю, вялікага плёну ад яго не будзе. Магчыма, гэта крыху спросціць сітуацыю на рынку працы, але вялікай карысці для ўсёй эканомікі няма.

Гэты крок непасрэдна звязаны з крызісам – мяркуе Леў Марголін і заўважае, што сярод “дзікіх” прапаноў уладаў, накіраваных на выхад са складанай эканамічнай сітуацыі, трапляюцца і цалкам разумныя.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by