Мясніковіч загаварыў пра аб’яднанне аплатных сістэм з Расеяй



Беларусь і Расея хочуць працаваць над стварэннем адзінай аплатнай сістэмы Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч пасля паседжання саюзнага Савета Міністраў у Менску:

– Мы дамовіліся актывізаваць працу над супольнымі нашымі кампаніямі, супольнымі акцыянернымі таварыствамі. Мы мяркуем, што трэба павялічваць у разліках узаемнага гандлю ўдзельную вагу расейскага рубля. І мы за тое, каб працаваць не толькі над стварэннем нацыянальных плацёжных сістэм, але і над іх аб’яднаннем.

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы – Беларусі і Расеі – захаваны ў аб’ёме амаль пяці мільярдаў расейскіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН

Фота rusrep.ru