Мытны кодэкс ЕАЭС ратыфікаваны ўсімі чальцамі
Прэзідэнт Кіргізскай Рэспублікі Сааранбай Жээнбекаў падпісаў закон аб ратыфікацыі дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Раней адпаведныя законы падпісалі кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расеі.
Такім чынам, ва ўсіх краінах еўразійскай пяцёркі завяршыўся этап зацвярджэння дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС вышэйшымі органамі ўлады, паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
„У цяперашні час ужо атрыманыя апавяшчэнні аб ратыфікацыі новага Мытнага кодэкса ад міністэрстваў замежных спраў Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расеі. У найбліжэйшы час мы чакаем аналагічны дакумент з Кыргызстана”, — паведаміў міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Мукай Кадыркулаў.
У адпаведнасці з дамоўленасцямі кіраўнікоў дзяржаў, Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза павінен увайсці ў сілу 1 студзеня 2018 года і змяніць дзейны з 2010 года Мытны кодэкс Мытнага саюза.
Распрацоўка Мытнага кодэкса ЕАЭС вялася са снежня 2013 года. Як паведамляе прэс-служба ЕЭК, у працы над новым мытным заканадаўствам саюза ўзялі ўдзел больш за 300 экспертаў Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзяржаўных органаў выканаўчай улады і бізнес-супольнасцяў краін ЕАЭС. Асноўнымі мэтамі распрацоўкі Мытнага кодэкса ЕАЭС з’яўляліся стварэнне адзінага мытнага заканадаўства максімальна прамога дзеяння, які адпавядае ўзроўню дасягнутай інтэграцыі ў сферы мытнага рэгулявання і ўзроўню развіцця і ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у правапрымяняльную практыку краін ЕАЭС.
11 красавіка 2017 года дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС быў падпісаны кіраўнікамі дзяржаў Еўразійскай эканамічнай саюза.
Мытны кодэкс ЕАЭС закладвае юрыдычную аснову для аблічбоўкі сістэмы рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці саюза. Сярод асноўных новаўвядзенняў пераход на электроннае дэклараванне, выдаленае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў ЗЭД з мытнымі органамі праз інтэрнэт, перадача функцый па прыняцці рашэнняў на ўсім ланцугу пастаўкі — ад рэгістрацыі дэкларацыі да выпуску тавараў у свабоднае абарачэнне — ад мытнага інспектара інфармацыйнай сістэме мытных органаў.
Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 29 траўня 2014 года, увайшоў у сілу 1 студзеня 2015 года.