Мытня: забароны на вывоз паліва фізічнымі асобамі няма



Намеснік начальніка мытнага паста «Урбаны» Сяргей Еўдакімаў у інтэрв’ю тэлеканалу СТВ заявіў, што ніякай забароны на вываз паліва фізічнымі асобамі для асабістага карыстання Беларусь не ўводзіла.

Паводле яго слоў, дзейнае заканадаўства дазваляе вывозіць паліва ў колькасці цэлага бака любога транспартнага сродку і дадаткова не больш за 10 літраў у асобнай тары.

Заява прадстаўніка беларускай мытні прагучала ў сувязі з тым, што грамадзянам Латвіі пры выездзе з краіны ўручаюць улёткі з інфармацыяй аб забароне на набыццё беларускага паліва, паведамляе officelife.media.