МЗС Літвы патрабуе ад Менску вырашыць пытанні бяспекі на АЭС
Літоўскі МЗС заклікае Беларусь неадкладна вырашыць пытанні экалагічнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на Беларускай АЭС. Адпаведную ноту ён перадаў у беларускую знешнепалітычную ўстанову.
“Беларусь працягвае ігнараваць заклікі міжнароднай супольнасці вырашыць насамперш усе праблемы бяспекі ў гэтым небяспечным ядзерным праекце”, — гаворыцца ў паведамленні Вільні. У Літве лічаць, што Астравецкая АЭС “уяўляе сабой вялікую пагрозу для ўсёй Еўропы”.
Пад канец кастрычніка беларускае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дазволіла ўводзіць у эксплуатацыю другі блок станцыі. У Літве настойваюць на спыненні працы і першага, і другога энергаблокаў пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя