З верасня на 10% у Беларусі зноў падаражэюць камунальныя паслугі



Апошні раз кошты павышаліся ў сакавіку. Індэксацыя тарыфаў на паслугі будзе адбывацца з улікам роста сярэдняга заробку па краіне ў другім квартале.

Апытаныя мінакі на цэнтральных вуліцах Берасця адзначылі, што ім ніхто належным чынам не патлумачыў, чаму ў краіне зноў даражэюць паслугі і чаму кошты не адпавядаюць узроўням заробкаў і сацыяльных выплат.

– Пенсію дадалі на 7 працэнтаў, а камуналка вырасла на 10. Зарз яшчэ няма ацяпляльнага сезону, а я запраціла 170 тысяч.

– Пенсіянерам напэўна вельмі цяжка. Але хутчэй за ўсё гэта абаснавна. Даражае ўсё – электраэнергія, газ. Куды дзявацца ад гэтага.

– Я лічу, што ў нас даражае, усё неабаснавана. Магчыма і абаснавана, але ніхто нікому нічога не тлумачыць.

– Будзем змагацца. А куды дзявацца. На «міру», як кажуць, і смерць красна. Так што гэта ўсё нармальна.

Таксама з першага верасня плануецца падаражэнне газу на 10%. Кожны кубаметр вады вырасце ў кошце на 100 беларускіх рублёў, каналізацыя падаражэе на 65 беларускіх рублёў, плата за тэхнічнае абслугоўванне і адлік на капітальныя рамонты – на 50 беларускіх рублёў, вываз смецця – не падаражэе.

Беларускае Радыё Рацыя