На 25% павялічылася падаткаабкладанне фермераў Гарадзеншчыны



На працягу года больш як на 25% павялічылася падаткаабкладанне фермерскіх гаспадарак Гарадзеншчыны.

Цяпер штомесячныя выплаты дзяржаве складаюць 2 мільёны 400 тысяч рублёў, у той час, як за аналагічны перыяд мінулага года падатак не перавышаў аднаго мільёна сяміста тысяч.

 

За чатыры месяцы бягучага года фермерскія гаспадаркі вобласці аплацілі падаткаў на суму, якая ў даляравым эквіваленце складае амаль 264 000.

Аднак умовы працы вясковых бізнэсоўцаў на думку дырэктара абласной асацыяцыі фермераў Уладзіміра Ушкевіча даўно чакаюць зменаў да лепшага:

 – Недобрасумленная канкурэнцыя прысутнічае, адміністратыўны рэсурс выкарыстоўваецца, што тычыцца перапрацоўкі і гандлю. Мы як грамадская аргнанізацыя вядзем дыялог з уладамі. Сёння фермер – гэта сельскі вытворца і, паводле нашага заканаўаўства, карыстаецца ўсімі тымі правамі, што і СПК. 

Як сведчаць дадзеныя падатковай інспекцыі, на Гарадзеншчыне бягучым часам на ўліку знаходзіцца больш за 390 фермерскіх гаспадарак, якія ў асноўным займаюцца раслінаводствам.

Найбольшая колькасць фермаў – у Іўеўскім, Гарадзенскім і Лідскім раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя