На 33% выраслі тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду
Кошт за адзін Гкал узрос на 33.329 рублёў. Тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўстаноўлены ў памеры 133.417 рублёў за 1 Гкал. Да гэтага Гкал каштаваў 100 088 рублёў.
Павелічэнне тарыфаў прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 студзень 2016 года №32 „Аб унясенні змены ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2013 г. №1166”, паведамляе БЕЛТА.
Пастанова ўступае ў сілу з дня прыняцця і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.
Фота info-34.ru
