На арганізацыю рэферэндуму ўлады выдаткуюць 34 мільёны рублёў
На арганізацыю канстытуцыйнага рэферэндуму ўлады накіруюць 34 мільёны рублёў. Гэта амаль на 8% менш за суму, закладзеную на правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» ад 31 снежня 2021 года апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Да вечара 3-га студзеня, калі пра гэта паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, адсутнічала нейкая інфармацыя аб падпісанні дакумента, нягледзячы на пачатак новага году.
Рэспубліканскі бюджэт зацвердзілі з выдаткамі звыш 30 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў. Яго даходы, як чакаецца, складуць больш за 27 мільярдаў 800 мільёнаў рублёў. Такім чынам, прагназуецца дэфіцыт у больш як 2 мільярды 800 мільёнаў рублёў.
Фота: МН