На “Азоце” мае паўстаць новы азотны комплекс



Да 21-га верасня праходзяць грамадскія абмеркаванні справаздачы, якая тычыцца магчымага ўздзеяння гэтага комплексу на навакольнае асяроддзе.

Гродна Азот

Кожны гарадзенец мае толькі два тыдні, каб унесці свае прапановы, якія тычацца аховы наваколля пры будаўніцтве новай вытворчасці. А яна, паводле галоўнага інжынера прадпрыемства Максіма Кротава, дае шанец на добрыя перспектывы развіцця:

– Перад калектывам стаіць важнейшая задача – гэта рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці. Без абнаўлення і ўдасканалення вытворчасці, прагрэса ў энергазберажэнні – у прадпрыемства няма будучыні.

Адкрытае акцыянернае таварыства “Гародня Азот”, згодна з праграмай развіцця нафта-хімічнага комплексу краіны, мае намер пабудаваць магутныя вытворчасці аміяку і карбаміду да 2022 года. Цяпер ідзе пошук інвестараў. Найбольш верагодным варыянтам з’яўляюцца расейскія нафтагазавыя кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня