На БелАЭС чакаюць расейскую інспекцыю
Міністэрства энергетыкі абяцала ў ліпені запусціць першы энергаблок Беларускай АЭС у Астраўцы, але ён і дагэтуль не гатовы. 45% часу ад увядзення ў эксплуатацыю АЭС не працавала.
Як паведамілі на БелАЭС, з 22 па 26 жніўня эксперты Маскоўскага цэнта Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, правядуць місію тэхнічнай падтрымкі досведу эксплуатацыі АЭС.
Яны ацэняць стан Беларускай АЭС і падзеляцца сваімі напрацоўкамі ў галіне эксплуатацыі атамнай электрастанцыі.