На БелАЭС ідзе падрыхтоўка да завозу ядзернага паліва



Генеральны дырэктар расейскай карпарацыі “Расатам” Аляксей Ліхачоў расказаў у звароце 28 красавіка, што на Беларускай АЭС, якую будуе кампанія ў Астраўцы, ідуць перадпускавыя работы і падрыхтоўка да завозу ядзернага паліва.

На мінулым тыдні даставілі чарговую групу расейскіх  работнікаў, 43 чалавекі. У наступныя дні да адпраўкі ў Беларусь рыхтуюцца яшчэ некалькі груп. Пра стан 15-ці расейскіх рабочых з будаўніцтва Беларускай АЭС, якіх трымалі ў ізаляцыі ў Смаргонскай лякарні з падазрэннем на COVID-19, “Расатам” не расказваў.

Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі плануюць на ліпень бягучага года, энергетычны пуск, калі з АЭС пачне паступаць электрычнасць, чакаюць сёлета ў верасні-кастрычніку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: СБ