На БелАЭС загрузілі ядзернае паліва ў рэактар другога энергаблока
Сёння, 27 снежня, на БелАЭС завяршылі загрузкі ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока, паведамляе onliner.by.

Сёння на беларускай атамнай электрастанцыі завяршылася загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока. У яго дастаўленыя 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з палівам, паведаміў тэлеграм-канал „Мінэнерга Афіцыйны”.
Далей, згодна з планам, работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем неабходных гідраўлічных выпрабаванняў, пераводу ўстаноўкі ў гарачы стан і вывад яе на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці.
Увесці ў строй другі рэактар абяцаюць да лета наступнага года. Тады БелАЭС выйдзе на намінальную магутнасць і будзе генераваць каля 40% усёй электраэнергіі краіны.
