На беларуска-польскай мяжы затрымана больш за 20 т сыру элітных гатункаў



На беларуска-польскай мяжы затрымана больш за 20 т сыру элітных гатункаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

000024_780262_big

Грузавы аўтамабіль літоўскай фірмы-перавозчыка прыбыў з Польшчы на ​​мяжу Беларусі ў пункт пропуску „Бераставіца” з нібыта заменнікам малочных тлушчаў. Аднак супрацоўнікі мытні замест тавараў заяўленага наймення выявілі ў фуры больш за 20 т сыру элітных гатункаў, у тым ліку дарагога сыру з блакітнай плесенню.

Сыр, які  перавозілі з парушэннем заканадаўства, агульным коштам каля Br1,8 млрд, затрыманы. Па факце праводзіцца праверка.