На „Беларуськаліі” загінулі два рабочыя-газаўшчыкі
На Петрыкаўскім горна-ўзбагачальным камбінаце, які ўваходзіць у „Беларуськалій”, загінулі два рабочыя-газаўшчыкі, піша lider-press.by.
Трагедыя адбылася каля 4-й гадзіны раніцы 3 жніўня. Двух мужчын прыціснула тэхнікай, кажуць у інспекцыі аховы працы. Па словах відавочцаў, прычынай трагедыі стала адсутнасць тармазоў.
На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: shahta.by