На беларускіх прадпрыемствах масава звальняюць рабочых
Практычна на кожным прадпрыемстве паменшылася сярэдняя колькасць работнікаў, за выключэннем БелАЗ-холдынгу. У гэтым годзе гэты працэс будзе працягвацца, кажа эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:
– Пайшла першая хваля крызісу, выкліканага абвалам расейскага рынку, расейскага рубля і коштам на нафту. Усё гэта вельмі кепска адбілася на беларускай эканоміцы, перадусім, на прамысловасці. Я думаю, што скарачэнні, эканомія, дзяржаўнае ўмяшальніцтва ў стратэгічныя тавары, сацыяльна значныя, будзе павялічвацца ў гэтым годзе.
Толькі за дзевяць месяцаў мінулага года праз падзенне рынку ў Расеі МАЗ адправіў дадому звыш 2 тысяч чалавек.
«Гродна Азот» скараціў яшчэ больш работнікаў – амаль 2 тысячы 400 чалавек (гэта звыш 20 адсоткаў ад колькасці працоўнага персаналу).
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота rotfront.su