На «Белкельме» – 9 крымінальных спраў



Дзевяць крымінальных спраў пачата на бярозаўскім прадпрыемстве «Белкельме», якое з’яўляецца адным з буйных вытворцаў абутку ў рэгіёне. Тут дзяржкантроль правёў праверку законнасці дзеянняў шэрагу чыноўнікаў і знайшоў недахопы пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў перакананы, што парушэнняў на прадпрыемстве было заўсёды дастаткова, аднак на іх ніхто, акрамя працоўных, не звяртаў увагі:

Завод «Белкельме» – гэта балячка для яго працоўных. А там працуе 300 чалавек, большасць з якіх – дзесьці 80% – гэта жанчыны. І калі казаць, што там знойдзены парушэнні, то варта адзначыць, што яны мелі месца яшчэ 8 гадоў таму. Тады мы пісалі, што жанчыны працуюць пры тэмпературы ніжэйшая за нуль, ім выдавалі валёнкі.

У ходзе праверкі ўстаноўлены факты маркетынгавых пралікаў, несанкцыянаванага перавышэння тэрмінаў паступлення грашовых сродкаў пры ажыццяўленні знешнегандлёвых здзелак, падзенне вытворчасці прадукцыі, на прадпрыемстве не выконваюцца планы распрацоўкі новых мадэляў, у тым ліку па абутку для дзяцей і г.д.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vestipmr.info