На Берасцейшчыне рэзка скарацілася колькасць працаўладкаваных людзей з інваліднасцю



На Берасцейшчыне рэзка скарацілася колькасць працаўладкаваных людзей з інваліднасцю.

Калі летась, за дзесяць месяцаў, Цэнтры занятасці па ўсёй вобласці працаўладкавалі 168 інвалідаў, то за сёлетні аналагічны перыяд атрымалася ўладкаваць 34-х беспрацоўных грамадзянаў з фізічнымі асаблівасцямі.

Па словах супрацоўніка службы занятасці Максіма Шмата, зваротаў шмат ад такой катэгорыі, але кожны асобны выпадак дэталёва разбіраецца:

– Тыя, хто звяртаецца да нас, маюць даволі вялікі спектр захворванняў. Гэта можа быць і  інваліднасць, атрыманая ў выніку разнастайных траўмаў, інваліды па зроку, інваліды з парушэннем апорна-рухальнага апарата. Мы вызначаем інваліда па катэгорыі, чым чалавек хварэе, якія ў яго ёсць абмежаванні. Напрыклад, рабочае месца таго ж справавода – камп’ютар, адпаведны стол, мэбля, якая будзе зручная інваліду.

Суразмоўца прызнаецца, што працадаўцы не вельмі жадаюць браць да сябе людзей з інваліднасцю, нягледзячы на існуючыя льготы і падтрымку.

Беларускае Радыё Рацыя