На біржы даляр крыху падаражэў, еўра – патаннеў
Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 мая нязначна знізіўся да долара ЗША.
Паводле дадзеных біржы, курс даляра ЗША вырас на 32 рублі (0,17%) да 19.266 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 128 рублёў (0,58%) да 21.845 рублёў.
Расейскі рубель вырас на 0,15 рубля (0,05%) да 296,61 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра – 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку.
Кошт нафты ў пятніцу паступова зніжаецца, знаходзячыся пад націскам курсу даляра да шэрагу сусветных валют, які ўмацоўваецца, а таксама на фоне фіксацыі інвестарамі прыбытку пасля росту сусветных цэн на чорнае золата да новых максімумаў 2016 года, адзначаюць аналітыкі. Па стане на 12.30 кошт ф’ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent складаў 47,65 долара за барэль.
Тым часам у Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 3,01 капейкі, склаўшы 64,9306 рубля.