На будаўніцтва Нёманскай ГЭС пакуль няма сродкаў



Адсутнасць сродкаў не дазваляе гарадзенскім уладам пачаць падрыхтоўчыя працы па будаўніцтву Нёманскай гідраэлектрастанцыі. Паводле дзяржаўнай праграмы, ГЭС на Нёмане павінна паўстаць выключна з дапамогай прыцягнутых наўпрост інвестыцый. Жадаючых выдаткоўваць мільённыя валютныя сродкі пакуль не знаходзіцца, гаворыць намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

– Інвестыцыйны клімат у Беларусі проста негатыўны. Калі не закон працуе, а сам прэзідэнт, пад ягоныя асабістыя гарантыі. Любы стратэгічны інвестар ніколі ў жыцці не пойдзе працаваць у краіну з такім кліматам. Адзінае, што нейкі сумніўны інвестар, які мае капітал сумніўнага паходжання, якім усё роўна няма куды дзяваць гэтыя грошы – Беларусь, ці там якая яшчэ краіна – спрацуе.

Нёманскую ГЭС плануюць пабудаваць у 20 кіламетрах ад Гародні ніжэй па плыні, паблізу вёскі Плябанскія. Паводле прагнозаў, станцыя штогод будзе вырабляць 113 мільёнаў кілават-гадзін электраэнэргіі.

Беларускае Радыё Рацыя