На Бярозаўскім камбінаце сілікатных вырабаў спынена лінія газасілікатных блокаў
У чарговы раз на Бярозаўскім камбінаце сілікатных вырабаў спынена лінія па вытворчасці газасілікатных блокаў.
Частка супрацоўнікаў, хто не заняты ў рамонтных працах, адпраўлены гэтым разам не ў адміністрацыйны адпачынак, а ў сацыяльны, кажа адзін з работнікаў камбіната:
– У адміністрацыйным адпачынку плаціцца дзве трэціх заробку. У дадзеным выпадку людзі пайшлі ў адпачынак чыста за свой кошт. Тэрыторыя камбіната затараная сілікатнымі блокамі.
Камбінат сілікатных вырабаў належыць вядомаму ў Беларусі бізнесоўцу Юрыю Чыжу. У гэтым годзе прадпрыемства прыпыняецца ўжо трэці раз.
Беларускае Радыё Рацыя